Тыдзень роднай мовы

Конкурс на лепшы верш уласнага сачынення “Гучы слова!”

22.09.2022
развернуть

У конкурсе на лепшы паэтычны твор, прысвечаны малой радзіме, прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Лепшыя творы былі адабраны і адпраўлены на раённы конкурс “Край мой родны”

(Дрозд Ганна, 6 “Б” клас; Шух Ганна, 6 “Б” клас; Санкевіч Паліна, 7 “Б” клас; Радзькоўская Марыя, 8 “А” клас; Эгліціс Рамана, 9 “Б” клас).

Шух Ганна стала пераможцай районнаго конкурса вершаванага твору у намінацыі "Праслаўляю Старадарожчыну" (Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Паўлава Святлана Аляксандраўна)

свернуть

Выхаваўчае мерапрыемства “Касцюм як адлюстраванне культуры народа”

21.09.2022
развернуть

Выхаваўчае мерапрыемства “Касцюм як адлюстраванне культуры народа” прайшло для вучняў 5, 6, 8 класаў. Вучні даведаліся, што кacцюм пepшacнa вызнaчae нaцыянaльнyю пpынaлeжнacць чaлaвeкa. Гэта caмaбытны элeмeнт кyльтypы. Стыль i вoбpaз нapoднaгa кacцюмa фapмipaвaлicя нa пpaцягy cтaгoддзяў. Пасля мовы касцюм можа служыць важнай этнічнай прыкметай.


У нашыя дні традыцыйны касцюм зусім не страціў сваёй актуальнасці. Імі цікавяцца не толькі этнографы, гісторыкі і мастацтвазнаўцы. Многія модныя дызайнеры, узяўшы за аснову арнаменты народнага касцюма, ствараюць цэлыя калекцыі. На прыканцы мерапрыемсва увазе вучняў было прадстаўлена дэфіле народнага адзення Старадарожчыны (касцюмы ў намінацыях “Поглад ў мінулае” і “Этна-стыль”).

свернуть

Віктарына "Лінгвістычны крос"

20.09.2022
развернуть

Віктарына "Лінгвістычны крос" па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9 класа, якая складалася з 7 тураў.

Мерапрыемства аб'яднала ўсіх вучняў агульным жаданнем многа ведаць і ўмець, спрыяла развіццю інтэлектуальных, творчых і камунікатыўных здольнасцей вучняў. Віктарына атрымалася цікавай і займальнай.

свернуть

Музычны час "Спяваем разам"

20.09.2022
развернуть
ПОЗДРАВЛЯЕМ С ДНЕМ РОЖДЕНЬЯ И ЮБИЛЕЕМ!