У другі дзень канікул вучні 6 класаў гімназіі наведалі Старадарожскі цэнтр рамёстваў

01.11.2022

У Старадарожскім цэнтры рамёстваў 1 лістапада да этнаграфічнай спадчыны нашага краю дакрануліся навучэнцы 6 “А” і 6 “Б” класаў гимназии.

 

Падчас экскурсіі па майстэрням дзеці наведалі «Беларускую гасцёўню».

Экспанаты, якія там знаходзяцца, дапамаглі ім уявіць побыт беларусаў: вясковую хату, прылады працы, хатнія рэчы.

Наведвальнікі з задавальненнем пазнаёміліся не толькі з творчасцю нашых майстроў, але і з рознымі напрамкамі традыцыйных беларускіх рамёстваў, як ткацтва, саломапляценне, аплікацыя саломка па тканіне, вышыўка, выраб лялек.


Дзеці мелі магчымасць не толькі падзівіцца вырабам майстроў Старадарожчыны, але і акунуцца ў атмасферу даўніны ў ходзе майстар-класа па вырабу традыцыйнага сувеніра «Лялькі нашых продкаў, рукамі нашчадкаў».

 

Удзельнікі навучыліся рабіць арыгінальную ляльку-абярэг, якая ў кожнага з іх атрымалася па-свойму прыгожай. Простая лялька, зробленая сваімі рукамі з некалькіх каляровых шматкоў, цяпер будзе ахоўваць дом кожнага дзіцяці.

Ещё в этом разделе
ПОЗДРАВЛЯЕМ С ДНЕМ РОЖДЕНЬЯ И ЮБИЛЕЕМ!