Педагоги и учашиеся гимназии принимают участие в республиканском конкурсе «Капитал места»

28.07.2023
#капитал места       #региональный бренд      #рцэкРБ
*****

Республиканский конкурс «Капитал места»

Номинация «Звычаі на Старадарожчыне»

Гуканне вясны

На Старадарожчыне захаваліся старадаўнія звычаі.

Напрыклад, Гуканне вясны пачыналася з 14 сакавіка і працягвалася да пары, пакуль сяляне не выходзілі ў поле араць зямлю. І цяпер у нас гэтае свята праходзіць з гульнямі, забавамі, карагодамі. Дзеці і  дарослыя робяць птушачак, крэпяць іх да дрэў, каб хутчэй прыйшла вясна.

На Святое Юр’е, 6 мая, кожная гаспадынька прачыналася раней звычайнага, паліла ў печы, рыхтавала ежу, бо трэба было выправіць карову першы раз у поле пасля зімы, справіцца з усімі хатнімі справамі да таго часу, як затрубіць пастух у ражок. Праводзячы карову на пашу, гаспадары рабілі розныя рытуалы “карміцелькі” ад хвароб, драпежнікаў. Магічныя загады паўтаралі тройчы, кожны раз абыходячы вакол каровы.

У гэты дзень качаліся ў расе ці ў жыце, каб выгнаць усе хваробы, надаць сілы і моцы на лета. І цяпер такой расе надаецца аздараўляючае значэнне.

У некаторых вёсках Старадарожчыны перад Троіцаю імкнуліся ўкрасці ў каго-небудзь “старое вуллё” (каб гаспадар не ведаў) і спаліць яго. Палілі на першы дзень Троіцы вечарам, каб быў добры агонь. Калі агонь добры, дык будуць  пчолы добра раіцца.

Вось такія святы адзначалі нашы землякі.

*****

Номинация "Одежда/обувь/игры"

«Старадарожскія наміткі»

На Старадарожчыне замужнім жанчынам не дазвалялася паказвацца на людях без галаўнога ўбору, які б поўнасцю закрываў валасы. Такім галаўным уборам з’яўлялася намітка, пад якую адзяваўся чапец. Лічылася, што чапец і намітка,  а пазней хустка, ахоўвалі здароўе самой жанчыны і яе акружэння. Вышытыя ці натыканыя канцы наміткі ўзмацнялі яе асцерагальную функцыю.

Старадарожскія наміткі мелі даўжыню каля 300 см, шырыню – каля  35 см. Канцы іх прыгожа аздабляліся геаметрычным арнаментам, які ў асноўным вышывалі процягам, каляровай перавіццю, іншымі дэкаратыўнымі швамі. Часткі канцоў з арнаментам абшывалі яшчэ самаробнымі мохрыкамі, сплеценымі з чырвоных, чорных і белых нітак у розных спалучэннях. Адметнасць старадарожскіх намітак у тым, што канцы іх аздабляліся па рознаму, таму і ў розных вёсках  Старадарожчыны гэтыя галаўныя ўборы мелі розную назву: “намёты”, “наміткі”.

Намітка з’яўлялася прыкметнай часткай традыцыйнага, асабліва святочнага касцюма замужняй жанчыны. Яна завяршала ансамбль адзення.

«Рухаўскія дываны»

Традыцыя аздаблення дываноў аплікацыяй з саломкі ў Старадарожскім раёне ўяўляе сабой яскравую старонку ў гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Насценныя дываны, упрыгожаныя аплікацыяй з саломкі, на Старадарожчыне пачалі вырабляць у 50-я гады XX стагоддзя. Хаця аплікацыя саломкай часам і сустракалася ў розных рэгіёнах Беларусі, але менавіта майстрыхі з вёскі Рухава Старадарожскага раёна ўзнялі гэты від народнай творчасці на высокі мастацкі ўзровень: змаглі распрацаваць уласную тэхніку, адметны стыль і мастацкую традыцыю, тым самым вылучыўшы свае насценныя дываны ў непаўторны від народнай творчасці, нехарактэрны для іншых рэгіёнаў. Рухаўскія дываны – адна з найвыдатнейшых з’яў у народным мастацтве Старадарожчыны і асобная плынь у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі.

Пачынальніцай мясцовай мастацкай традыцыі стала Кацярына Максімаўна Русаковіч з вёскі Рухава. Менавіта яна распрацавала тэхніку выканання рухаўскіх дываноў і стала развіваць гэты спосаб упрыгожвання жылых памяшканняў.

Рухаўскія дываны сталі настолькі адметнай з’явай у народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, што занялі пачэснае месца ў розных музеях Беларусі. Напрыклад, у музеі старабеларускага мастацтва Акадэміі навук, музеі народнага мастацтва ў Раубічах, у Старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі і іншых музеях рэспублікі.  

Ещё в этом разделе
ПОЗДРАВЛЯЕМ С ДНЕМ РОЖДЕНЬЯ И ЮБИЛЕЕМ!